Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: ЗША ўтрымліваюць 12-га расейскага шпіёна


Улады ЗША ўтрымліваюць яшчэ адну асобу абвінавачаную ў прыналежнасьці да расейскай шпіёнскай сеткі. ФБР праводзіць дазнаньне 23-гадовага мужчыны зь мінулай восені, паведамляе амэрыканскі штодзёньнік The Wall Street Journal, са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Вашынгтон нядаўна абмяняў 10 меркаваных расейскіх шпіёнаў на чатырох чалавек затрыманых расейскімі спэцслужбамі паводле абвінавачаньняў у супрацы з заходняй выведкай. 11-ы падазраваны ў шпіянажы на карысьць Расеі быў арыштаваны на Кіпры, але зьнік пасьля таго, як яго вызвалілі пад заклад.
XS
SM
MD
LG