Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі розных суполак ПБНФ падпісалі заяву, у якой яны сьведчаць "сваю еднасьць і салідарнасьць перад выпрабаваньнямі, якія стаяць ці паўстануць на нашым агульным фронтаўскім шляху", асуджаюць "любыя спробы ўнесьці раскол у партыйныя шэрагі як звонку, так і знутры".

"Разглядаем як правакацыю спробы дыскрэдытаваць кіроўныя органы Партыі і сабатаваць партыйную дысцыпліну, а пагатоў скарыстаць з паслугаў рэпрэсіўных органаў рэжыму дзеля задавальненьня асабістых амбіцыяў", — напісана ў заяве.

"Лічым праявай палітычнага інфантылізму і безадказнасьці нежаданьне некаторых паважаных сябраў Партыі ўзяць удзел у супольнай партыйнай працы ды іх адыход у пабочныя выбарчыя праекты", — гаворыцца далей у дакумэнце.

"Выказваем падтрымку кіраўніцтву Партыі БНФ у яго дзеяньнях дзеля падрыхтоўкі Партыі БНФ да ўдзелу ў асноўнай кампаніі 2010 г. — прэзыдэнцкіх выбарах".

Заяву "Аб партыйнай еднасьці і вернасьці каштоўнасьцям Беларускага Народнага Фронту" падпісалі 68 актывістаў ПБНФ.

На Сойме Партыі БНФ 12 чэрвеня з шэрагаў арганізацыі былі выключаныя Франак Вячорка, Андрусь Крэчка, Антон Койпіш і Ўладзімер Малей. Фармулёўка — за "сыстэматычныя дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сяброў Партыі БНФ".

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG