Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кабякоў за далейшыя рэформы паводле парадаў Сусьветнага банку


Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў
Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў

У Беларусі рыхтуюць новую рэдакцыю пляну мерапрыемстваў, каб краіна змагла ўвайсьці ў трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу.


Як падае БЕЛТА, пра гэта сёньня на паседжаньні прэзыдыюму ўраду заявіў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

"У цяперашні час рабочая група рыхтуе новую рэдакцыю пляну мерапрыемстваў па забесьпячэньні ў бліжэйшыя гады рэйтынгу Беларусі ў справаздачы Сусьветнага банку "Вядзеньне бізнэсу" не ніжэй за 30-ю пазыцыю", – цытуе агенцтва віцэ-прэм'ера.

На думку Кабякова, неабходна пастаяннае правядзеньне рэформаў ва ўсіх сфэрах прадпрымальніцкай дзейнасьці Беларусі, у тым ліку з улікам рэкамэндацыяў Сусьветнага банку і станоўчага вопыту іншых краін.

Паводле слоў Кабякова, закон аб "аб гаспадарчых таварыствах", які ўжо быў ухвалены Нацыянальным сходам і знаходзіцца на подпісе ў прэзыдэнта, мае вывесьці краінаў у другі-трэці дзясятак краінаў з найбольш спрыяльнымі ўмовамі абароны інвэстараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG