Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францускі парлямэнт прагаласуе аб забароне на паранджу


Францускі парлямэнт мае сёньня прагаласаваць па пытаньні забароны на публічнае нашэньне распаўсюджанага ў мусульман жаночага адзеньня, што цалкам закрывае твар. Прыхільнікі забароны ўказваюць, што нашэньне паранджы ці нікабу супярэчыць сьвецкім традыцыям францускага грамадзтва, а таксама ўяўляе сабой патэнцыйную небясьпеку для грамадзтва. Апанэнты лічаць такую забарону парушэньнем канстытуцыйных правоў чалавека.

Калі ніжэйшая палата парлямэнту ўхваліць сёньня законапраект, то ў верасьні ён паступіць на зацьвярджэньне сэнату. Францыя мае найвялікшае мусульманскае насельніцтва ў Эўропе, але толькі некалькі тысяч зь іх носіць поўны традыцыйны строй.
XS
SM
MD
LG