Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У студзені-чэрвені 2010 году беларускія НПЗ - ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" перапрацавалі 7,594 мільёнаў тонаў нафты, што на 31,5% меней параўнальна з аналягічным пэрыядам 2009-га.

У студзені-чэрвені 2010 году беларускія НПЗ вырабілі 1,323 мільёнаў тонаў аўтамабільнага бэнзіну – гэта на 24,4% меней, чым ў студзені-чэрвені 2009-га.

Аб'ём паставак нафты з Расеі ў Беларусь зьнізіўся ў I паўгодзьдзі ў параўнаньні з аналягічным паказьнікам 2009 году на 39% - ён склаў 6,464 мільёнаў тонаў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Белстат.
XS
SM
MD
LG