Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі ядзерны навуковец уцёк ад ЦРУ?


Тэгеран паведамляе, што зьніклы іранскі навуковец, які нібыта быў выкрадзены агентамі ЦРУ, папрасіў прытулку ў амбасадзе Пакістану ў Вашынгтоне. Шаграм Аміры зьнік у чэрвені летась, падчас паломніцтва ў Саўдаўскую Арабію.

Іран тады заявіў, што навукоўца выкралі агенты ЦРУ. Вашынгтон гэтыя закіды адкідае. У сакавіку сёлета амэрыканскі тэлеканал АВС паведаміў, што Аміры нібыта ўцёк у ЗША сам і добраахвотна дапамагае амэрыканскім спэцслужбам.

Аміры працаваў над іранскай ядзернай праграмай, якая, паводле асьцярогаў міжнароднай супольнасьці, можа быць накіраваная на стварэньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG