Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія дамагаецца, каб сын Кадафі заплаціў за гатэль


Сыну лібійскага лідара Кадафі – Саадзі прыйдзецца заплаціць рахунак за адпачынак ў шыкоўным гатэлі на італьянскім узьбярэжжы . Такое рашэньне прыняў італьянскі суд, які устанавіў, што малодшы Кадафі вінен 392 тысячы эўра.

Газэта Corriere della Serra удакладняе, што Кадафі са сваёй сьвітай адпачываў у гатэлі Excelsior летам 2007-га году і пакінуў яго, не заплаціўшы. У той час ён быў прафэсійным футбалістам і ў гаражы гатэлю застаўся толькі яго спартовы аўтамабіль. Гатэль спачатку паслаў рахунак у лібійскае пасольства ў Рыме, якое раней аплачвала рахункі Кадафі. Але на гэты раз пасольства патлумачыла затрымку тым, што рашэньне павінен ухваліць лібійскі ўрад.



XS
SM
MD
LG