Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША да восені мараторый на нафтавыя сьвідравіны ў моры


Кампанія British Petpoleum зьмясьціла новы звонападобны каўпак на праблемную сьвідравіну ў Мэксіцкай затоцы. Покрыўка важыць 68 тон , зь яе дапамогай кампанія спрабуе палепшыць адпампоўваньне нафты з пашкоджанага вэнтылю. Пасьля таго, як робаты ізалююць шчыліну паміж покрыўкай і вэнтылем, кампанія яшчэ правядзе ізаляцыйны тэст. За працэсам працы ішло назіраньне праз відэакамэры.

Нафта з пашкоджанага вэнтылю выцякае ў мора ўжо каля трох месяцаў. Улады ЗША, у тым ліку прэзыдэнт Абама, назвалі гэта найбольшай экалягічнай катастрофай ў гісторыі краіны. У панядзелак было абвешчана, што ЗША працягваюць мараторый на бурэньне новых сьвідравін у моры да 30 лістапада, з тым, каб нафтавыя кампаніі мелі час на ўкараненьне новых патрабаваньняў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG