Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт сёньня назаве новы ўрад Чэхіі


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сёньня а 10-й гадзіне афіцыйна назаве міністраў новага ўраду. У кабінэт, які ставіць сваёй мэтай бюджэтную раўнавагу і бой з карупцыяй, увайшлі прадстаўнікі правацэнтрысцкіх партый – Грамадзянскай Дэмакратычнай партыі, ТОП-09 і Публічных справаў.

Паводле кааліцыйнай дамоўленасьці, падпісанай учора, міністрам абароны стане Аляксандар Вондра, міністрам фінансаў Міраслаў Калоўсэк, міністрам унутраных спраў Радэк Ён. Пост міністра замежных спраў зноў зойме князь Карэл Шварцэнбэрг, які ў часе сваёй папярэдняй функцыі наведваў Беларусь. У новым чэскім урадзе ня будзе ніводнай жанчыны.
XS
SM
MD
LG