Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ф. Кастра зноў абвінавачвае ЗША


Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра выступіў па мясцовым тэлебачаньні. Гэта быў яго абвешчаны ўдзел у праграме Круглы стол, але стужка хутчэй за ўсё была запісаная напярэдадні. Кастра абвінаваціў ЗША у патапленьні паўднёвакарэйскай лодкі , а таксама папярэджваў пра небясьпеку вайны з Іранам.

Выступ Фідэля Кастра па тэлебачаньні супаў з адлётам у Гішпанію першай групы выпушчаных на волю палітычных вязьняў. Гаворыцца пра першых 7 з 52 чалавек, якіх абяцаў вызваліць камуністычны рэжым. Фідэль не з’яўляўся на людзях ад 2006 году, калі перадаў уладу свайму брату Раулю. Але на мінулым тыдні старэйшы Кастра таксама нечакана наведаў Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў у Гаване. Фідэлю Кастра цяпер 84 гады.
XS
SM
MD
LG