Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі генэрал Дэвід Петрэус нечакана наведаў Пакістан


Гэта яго першы візыт з часу, як генэрал пераняў камандаваньне войскамі міжнароднага кантынгенту НАТА ў Аўганістане. У сваёй заяве пасьля наведваньня Петрэус адзначыў, што “апошнія падзеі дэманструюць тую агульную пагрозу з боку ваеўнікоў, якой падвяргаюцца Пакістан і Аўганістан." На працягу апошніх тыдняў у Пакістане былі забітыя каля 150 чалавек , напружаньне расьце і ў Аўганістане. Вашынгтон пераконвае Ісламабад прыймаць большы ўдзел у змаганьні з аўганскім Талібанам.
XS
SM
MD
LG