Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ОЙ...


...дажджыста. Але цёпла: 20 — 31 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцё выставы "Грунвальд у нашай памяці" ў офісе Партыі БНФ.

Група "Адыс Абэба" ў паб-клюбе "Графіці" ў Менску, пачатак а 19:00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Украінскі міністар замежных справаў Канстанцін Грышчанка зь візытам у Кітаі.

У Стамбуле палітычны дыялёг Эўразьвяз-Турэччына з удзелам міністра замежных справаў Эўразьвязу Кэтрын Эштан і эўракамісара Штэфана Фюле.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1894 нарадзіўся расейскі савецкі пісьменьнік Ісак Бабель (пам. 1940).

У 1930 ва Ўругваі пачаўся першы футбольны чэмпіянат сьвету. 30 ліпеня 1930 чэмпіянат выйграла каманда Ўругваю, перамогшы ў фінале каманду Аргентыны зь лікам 4:2.

У 1934 нарадзіўся нігерыйскі пісьменьнік Воле Шаінка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1986.

У 1990 у Гарадку на Беласточчыне пачаўся І Фэстываль музыкі Маладой Беларусі ("Басовішча").

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень дзяржаўнасьці Чарнагорыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ці гатовы Лукашэнка аддаць уладу?".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Найбольшай пагрозай для свабоды зьяўляецца адсутнасьць крытыкі".

Воле Шаінка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG