Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна дамовіліся аб нафце


Кіеў і Менск падпісалі сёньня міжурадавую дамову пра супрацоўніцтва ў сфэры транзыту нафты праз украінскую тэрыторыю на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, паведамляе прэсавая служба першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрыя Клюева. Зь беларускага боку пагадненьне падпісаў віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.

Падпісаньне затрымлівалася з-за спрэчак аб коштах транзыту праз Украіну. Падрабязнасьці дамовы сёньня абнародаваныя не былі.

Раней паведамлялася, што Ўкраіна ўжо сёлета можа пачаць пампаваць нафту праз свае Прыдняпроўскія трубаправоды. Чыгуначны маршрут дастаўкі скароціцца тады прыкладна ўдвая. Гэта істотна паменшыць кошты перавозак і павялічыць іх магчымыя аб'ёмы.

Плянуецца, што ў наступным годзе Беларусь імпартуе 10 мільёнаў тон вэнэсуэльскай нафты, замест сёлетніх чатырох.
XS
SM
MD
LG