Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльскую нафту павязуць у Беларусь праз Эстонію


Пятая партыя вэнэсуэльскай нафты прыбудзе ў эстонскі порт Муугу, адкуль яе чыгункай даставяць на наваполацкі НПЗ "Нафтан". Дагэтуль вуглевадародную сыравіну дастаўлялі на Мазырскі НПЗ - праз тэрыторыю Ўкраіны. Менавіта гэтым маршрутам будзе транспартавацца нафта з чацьвёртага танкера, які мае прыбыць у Адэсу 17 чэрвеня, паведамляе Белапан.

Беларусь і Ўкраіна раней заключылі мэмарандум аб транспартаваньні лацінаамэрыканскай нафты праз Прыдняпроўскія трубаправоды, што скараціла б чыгуначны адрэзак маршруту ўдвая. Падпісаньне канчатковай дамовы, аднак, затрымліваецца з-за спрэчак аб коштах транзыту.

Адлегласьць паміж Муугу і Наваполацкам складае 850 кілямэтраў, паміж Адэсай і Мазырам - 1051.

Напрыканцы чэрвеня Аляксандар Лукашэнка загадаў ураду паскорыць распрацоўку маршрутаў. У наступным годзе аб'ёмы ўвозу вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь маюць вырасьці зь сёлетніх 4 мільёнаў тон - да 10 мільёнаў.
XS
SM
MD
LG