Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалійскія ваеўнікі прынялі адказнасьць за выбухі ва Ўгандзе


Ваеўнікі самалійскай ісламісцкай групоўкі "Аль Шабаб" узялі на сябе адказнасьць за выбухі ў сталіцы Уганды. Тэракты ў Кампале адбыліся напярэдадні, падчас паказу фінальнай гульні чэмпіянату сьвету па футболе, у месцах запоўненых футбольнымі заўзятарамі. Адно выбуховае прыстасаваньне спрацавала ў рэгбі-клюбе, другое - ў рэстаране.

Паводле апошніх зьвестак колькасьць загінулых перасягнула 70 чалавек. Ваеўнікі "Аль Шабаб" змагаюцца супраць цэнтральнага ўраду Самалі за ўсталяваньне ў краіне ісламскага закону шарыят. У краіне знаходзіцца ўгандыйскі міратворчы кантынгент.
XS
SM
MD
LG