Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадусар, выдавец беларускамоўных дыскаў, арганізатар шматлікіх музычных фэстаў, кіраўнік групы “Беларуская музычная альтэрнатыва”. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры. Нарадзіўся і жыве ў Менску.


Што для вас свабода?


Свабода – гэта магчымасьць рабіць учынкі і працу згодна сваіх перакананьняў, не баючыя наступстваў.

Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Улада.


Што для вас шчасьце?

Сям'я, дзеці, Беларусь.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Згубіць самае дарагое – каханую, сям'ю.


Які талент вы хацелі б мець?

Усё, што жадаю, маю цяпер.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Ларысай Сімаковіч, Лявонам Вольскім, Ларысай Геніюш.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Адпачываць і … працаваць.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Нічога.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Жыць для Беларусі!


Які ваш улюбёны дэвіз?

Слухай сваё!


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

Дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

Там, дзе наканавана Богам, дзе зараз жыву – Беларусі.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?


У сёньняшнюю.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Правёў бы аб'ектыўнае расьсьледаваньне вынікаў праведзеных выбараў і рэфэрэндумаў і рэалізаваў бы праграму папулярызацыі беларускай мовы і нацыянальнай культуры. А таксама прыняў бы закон аб абароне жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Сяброўскія.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Сяброўскія.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

На пэўным этапе можна з гэтым пагадзіцца. Але павінны імкнуцца да зьмены становішча.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Калі беларусы атрымаюць даставерную інфармацыб пра існуючы стан рэчаў у краіне. Калі пабачаць альтэрнатыву. Тады, мяркую, улада сама сыйдзе… Ці ёй дапамогуць…


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Сапраўдныя ўжо цяпер гавораць па-беларуску. Астатніх трэба зрабіць сапраўднымі.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?


Тое, што маем цяпер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG