Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя адмовілася выдаць Рамана Палянскага ЗША


Швэйцарскае Міністэрства юстыцыі адхіліла запыт Злучаных Штатаў аб экстрадыцыі кінарэжысэра Рамана Палянскага з-за недастатковасьці доказаў па справе.

Злучаныя Штаты цьвердзяць, што Палянскі, абвінавачаны ў сэксуальных зносінах з 13-гадовай дзяўчынай у 1977 годзе, мусіць вярнуцца ў ЗША і адбыць пакараньне.

Швэйцарскае міністэрства сёньня заявіла, што раней запатрабавала ад Міністэрства юстыцыі ЗША судовыя пратаколы, дзе нібыта зафіксаванае сьцьверджаньне аднаго з судзьдзяў, што 42-дзённы побыт Палянскага ў псыхіятрычнай лякарні ўяўляў сабою поўны тэрмін пакараньня. Гэты швэйцарскі запыт ня быў задаволены.
XS
SM
MD
LG