Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея загаварыла пра іранскую ядзерную зброю


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў сёньня, што Іран набліжаецца да стварэньня ўласнай ядзернай зброі. Заява Мядзьведзева на сустрэчы амбасадараў у Маскве прагучала пасьля спрэчкі з Тэгеранам з-за падтрымкі Расеяй санкцыяў супраць Ірану.

Злучаныя Штаты і дзяржавы Заходняй Эўропы падазраюць, што Іран спрабуе распрацаваць ядзерную зброю. Іран сьцьвярджае, што яго ядзерная праграма носіць мірны характар.
XS
SM
MD
LG