Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адменены Дзень савецкай акупацыі Малдовы


Канстытуцыйны суд Малдовы сёньня адмяніў указ выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Міхая Гімпу аб усталяваньні Дня савецкай акупацыі, што прывяло да напружаньня ў дачыненьнях з Расеяй. Паводле суду, Гімпу, які таксама займае пасаду сьпікера парлямэнту, ня меў паўнамоцтваў абвяшчаць 28 чэрвеня днём памяці аб акупацыі 1940 году.

Крок Гімпу ў мінулым месяцы выклікаў асуджэньне з боку Масквы.

28 чэрвеня 1940 году Савецкі Саюз анэксаваў частку Румыніі – Бэсарабію – бальшыня тэрыторыі якой пасьля Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад Малдаўскай ССР. Незалежнасьць Малдовы была абвешчаная ў 1991 годзе.
XS
SM
MD
LG