Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чорным моры пачаліся ўкраінска-натаўскія манэўры


Войскі Ўкраіны і НАТО распачалі двухтыднёвыя вайсковыя манэўры ў Чорным моры. У рамках манэўраў “Марскі брыз-2010”, адбудуцца вучэньні наземных, марскіх і паветраных сілаў з удзелам каля 3000 вайскоўцаў з 12 краінаў.

Тэма сёлетніх манэўраў – плянаваньне і правядзеньне міжнародных антыпірацкіх апэрацыяў. Манэўры працягнуцца да 23 ліпеня.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч адмовіўся ад плянаў далучэньня да НАТО свайго папярэдніка Віктара Юшчанкі, аднак выступае за супрацоўніцтва з альянсам.
XS
SM
MD
LG