Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатараў "Забароненага мастацтва" асудзілі


Андрэй Ерафееў (зьлева) і Юры Самадураў (справа)

Андрэй Ерафееў (зьлева) і Юры Самадураў (справа)

Таганскі раённы суд Масквы прысудзіў штрафы арганізатарам выставы "Забароненае мастацтва".

Раней у панядзелак былы дырэктар музэю імя Сахарава Юры Самадураў і куратар праведзенай у 2007 годзе выставы Андрэй Ерафееў былі прызнаныя вінаватымі ў распальваньні нянавісці на рэлігійнай глебе.
Адна з карцін выставы "Забароненае мастацтва"

Паведамляецца, што, паводле рашэньня суду, Самадураў мусіць заплаціць штраф памерам 200 тысяч рублёў (каля 6,5 тыс. даляраў), Ерафееў - 150 тысяч рублёў (каля 4,8 тыс. даляраў). Абвінавачаньне прасіла прысудзіць ім да 3 гадоў пазбаўленьня волі кожнаму.

У 2006 годзе ў экспазіцыі "Забароненае мастацтва" былі сабраныя работы, зьнятыя з выставаў паводле цэнзурных меркаваньняў. Гэтыя творы можна было пабачыць толькі праз адмысловыя адтуліны ў сьцяне, якія аддзялялі іх ад гледачоў: так арганізатары давалі зразумець, што гялдзець экспазыцыю могуць толькі тыя, каму гэтага вельмі хочацца. Справа была заведзеная паводле скаргі нацыяналістычнай праваслаўнай арганізацыі “Народны сабор”, якую сярод іншага абурыла карціна, на якой Ісус намаляваны з галавой Мікі Маўса.

Арганізатары выставы зьбіраюцца абскардзіць рашэньне суду.

Больш можна прачытаць тут.
XS
SM
MD
LG