Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэль Кастра палохае ядзернай вайной


Былы кубінскі лідэр Фідэль Кастра, які не паказваўся публічна ад таго часу, калі цяжка захварэў чатыры гады таму, выступіць сёньня ўвечары ў кубінскім радыё і тэлевізіі. У сваім выступе ён абмяркуе сваю тэорыю аб тым, што сьвет стаіць на парозе ядзернай вайны.

Паведамленьне пра гэта зьявілася сёньня ў афіцыйным органе кубінскай кампартыі газэце “Гранма”. У сваіх калёнках камэнтатара, публікаваных у дзяржаўных СМІ, Кастра апошнімі тыднямі прадказваў непазьбежную вайну, у якую мае перарасьці канфлікт паміж ЗША і Іранам вакол іранскай ядзернай праграмы.

83-гадовы Фідэль Кастра, які кіраваў Кубай 49 гадоў, пасьля апэрацыі ў 2006 годзе часова перадаў уладу свайму брату Раулю Кастра.
XS
SM
MD
LG