Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тыгравыя краіны” абмяркуюць пляны ратаваньня тыграў


Прадстаўнікі 13 краінаў сустрэліся на інданэзійскім востраве Балі, каб падрыхтаваць глябальны плян уратаваньня тыграў, якія апынуліся пад пагрозай зьнікненьня. Плян станецца асновай для абмеркаваньня на “тыгравым саміце”, які адбудзецца ў верасьні ў Пецярбургу.

Паводле незалежнай арганізацыі WWF, глябальная папуляцыя дзікіх тыграў за апошняе стагодзьдзе зьменшылася ад 100 000 да 3200. Да ўдзелу ў пецярбурскім саміце запрошаныя Бангладэш, Бутан, Віетнам, Інданэзія, Індыя, Камбоджа, Кітай, Лаос, Малайзія, М'янма, Нэпал, Расея і Тайлянд.
XS
SM
MD
LG