Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі рэйд на “Флятылію свабоды” быў дрэнна падрыхтаваны


Афіцыйнае ізраільскае расьсьледаваньне паказала, што вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў рэйдзе супраць “Флатыліі свабоды” ля берагоў Газы, не былі належна падрыхтаваныя. Справаздача вайсковай камісіі аб інцыдэнце 31 траўня, у выніку якога загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў, будзе апублікаваная сёньня.

Газэта “Едыёт ахранот”, спасылаючыся на тэкст справаздачы, піша, што ў баявых інструкцыях, выдадзеных удзельнікам рэйду, і ў выведных зьвестках было шмат памылковай інфармацыі.

Ізраіль цьвердзіў, што вайскоўцы дзейнічалі ў межах самаабароны, калі адкрылі агонь па пасажырах флятыліі, якія напалі на іх з нажамі і мэталічнымі кіямі. Асобнае расьсьледаваньне інцыдэнту праводзіць цывільная камісія.
XS
SM
MD
LG