Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Гавары праўду" перадалі подпісы ў Менгарвыканкам


Актывісты "Гавары праўду" перадаюць копіі канфіскаваных подпісаў

Актывісты "Гавары праўду" перадаюць копіі канфіскаваных подпісаў

Чыноўнікі Менгарвыканкаму прынялі 105 тысяч подпісаў пад патрабаваньнем перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава.

У лідэра кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева ў прыёмнай Менгарвыканкаму прынялі 5 тысяч арыгінальных подпісаў. Адразу пасьля гэтага чыноўнікі прынялі яшчэ 100 тысяч копіяў подпісаў — сканаваных і скапіяваных з арыгіналаў.

Подпісы прымаў намесьнік начальніка адзьдзелу лістоў Андрэй Серы.

9 ліпеня падчас ператрусу ў аўтамабілі актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры міліцыянты канфіскавалі аркушы з 20 тысячамі подпісаў. Апячатаная машына знаходзілася ў двары Савецкага РУУС Менску ад 3 ліпеня. Туды яе прыгналі зь месца паркоўкі супрацоўнікі міліцыі.

Раней невядомыя абрабавалі кватэру, у якой актывісты "Гавары праўду" захоўвалі больш як 50 тысяч подпісаў пад просьбай перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава. Нічога больш з кватэры ня зьнікла.

18 траўня ў часе ператрусу ў офісе кампаніі супрацоўнікі спэцслужбаў сканфіскавалі 10 тысяч подпісаў.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце

Уладзімер Някляеў з рэштай арыгіналаў подпісаў, якія не змаглі канфіскаваць

Было сабрана больш за 100 тысяч подпісаў

У прыёмнай Менгарвыканкаму Ўладзімер Някляеў перадае зварот з подпісамі за наданьне адной з вуліц Менску імя В. Быкава

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG