Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У артыкуле з такім загалоўкам тыднёвік Newsweek сьцьвярджае , што ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі наступіла ня надта частае супадзеньне думак Брусэлю і Масквы пра ход палітыкі на постсавецкай тэрыторыі.

Паводле тыднёвіка, як Эўразьвяз, так і Расея хочуць зьмены Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ў Беларусі, якія найбольш верагодна адбудуцца на пачатку 2011 году.

"Крэмль нарэшце вычарпаў цярплівасьць у адносінах да Лукашэнкі. Расея інвэставала 50 мільярдаў даляраў у рэжым Лукашэнкі, але ён усё роўна не паводзіць сябе як ляяльны палітык," — Newsweek цытуе Аляксандра Казуліна і нагадвае нядаўні паказ дакумэнтальнага фільму "Хросны бацька" ў Расеі.

Зроблены пачатак "у важнай бітве паміж Захадам і Ўсходам за будучыню Беларусі" на тле агульнай нялюбасьці да Лукашэнкі, — робіць выснову Newsweek.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG