Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян абмяркуе зь місіяй ААН патапленьне карвэта


Прадстаўнікі Паўночнай Карэі і вайсковай місіі ААН, якая назірае за выкананьнем замірэньня паміж абедзьвюма Карэямі, упершыню сустрэнуцца ў аўторак для абмеркаваньня сытуацыі вакол патапленьня паўднёвакарэйскага вайсковага карабля.

Сустрэча адбудзецца ў мястэчку Пханмунчжом у дэмілітарызаванай зоне, якая падзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэю.

Рада Бясьпекі ААН у пятніцу асудзіла Паўночную Карэю за тарпэдаваньне паўднёвакарэйскага карвэта, у выніку якога загінулі 46 маракоў.
XS
SM
MD
LG