Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць Тэрэсы Собаль спыненая


Тэрэса Собаль

Тэрэса Собаль

Справа супраць старшыні Івянецкага аддзелу не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі спыненая за адсутнасьцю ў яе дзеяньнях складу злачынства.

З Тэрэсы Собаль зьнятыя ўсе абвінавачваньні. Сьледзтва прызнала, што яна ні ў чым не вінаватая і ніякіх злачынстваў на пасадзе дырэктара Дома Польскага ня зьдзейсьніла.

Сьледзтва падазравала Тэрэсу Собаль, згодна з другой часткай артыкулу 210 Крымінальнага кодэксу, у "злоўжываньні службовым становішчам": у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ — 600 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG