Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве асудзілі за “Забароненае мастацтва”


Таганскі суд Масквы прызнаў вінаватымі арганізатараў выставы "Забароненае мастацтва" - былога дырэктара музэю імя Сахарава Юрыя Самадурава і былога загадчыка аддзелу найноўшых плыняў Трацьцякоўскай галерэі Андрэя Ерафеева. Абвяшчэньне судовага прысуду працягваецца.

Іх абвінавачваюць у распальваньні рэлігійнай варажнечы і нянавісьці. Дзяржаўнае абвінавачаньне патрабуе прысудзіць Самадурава і Ерафеева да трох гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем тэрміну ў калёніі-пасяленьні. Самі абвінавачаныя і іх абарона мяркуюць, што прысуд павінен быць апраўдальным.

У 2006 годзе ў экспазіцыі "Забароненае мастацтва" былі сабраныя работы, зьнятыя з выставаў паводле цэнзурных меркаваньняў. Справа была заведзеная паводле скаргі нацыяналістычнай праваслаўнай арганізацыі “Народны сабор”, якую сярод іншага абурыла карціна, на якой Ісус намаляваны з галавой Мікі Маўса.
XS
SM
MD
LG