Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэту можна знайсці па адрасе: vitebsk-kurier.info.

Сайт недзяржаўнага выданьня "Віцебскі кур'ер" перастаў працаваць 6 ліпеня.


"Новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэту — гэта сур'ёзнае абмежаваньне свабоды слова. Але мы ня думалі, што нам адключаць так хутка", — заявіла адна з заснавальніцаў выданьня Вольга Карач.

8 ліпеня Белтэлекам распаўсюдзіў заяву, у якой абвяргаў абвінавачваньні Карач пра тое, што сайт газэты адключылі згодна з новым законам пра рэгуляваньне інтэрнэту: "Спыненьне дамоўных адносінаў зь Віцебскім філіялам РУП "Белтэлекам" мае выключна гаспадарчыя матывы і зьдзейсьнена з ініцыятывы замоўцы".

У сваю чаргу Вольга Карач зьвярнулася ў пракуратуру Віцебскай вобласьці з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу і пакараць асобаў, якія ад імя рэдакцыі "ВК" напісалі ліст у мясцовае адзьдзяленьне Белтэлекаму з просьба адключыць сайт.
XS
SM
MD
LG