Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскіх служачых абавязалі паведамляць усё пра бізнэс жонак і дзяцей


У Кітаі ад нядзелі ўступілі ў сілу новыя правілы, якія абавязваюць урадавых чыноўнікаў і дзяржслужачых падаваць інфармацыю аб прадпрымальніцкай дзейнасьці жонак і дзяцей. Раней у красавіку падобнае правіла была распаўсюджанае ўсьлед за кіруючымі дзеячамі камуністычнай партыі таксама на яе сярэдняе зьвяно.

Шараговыя кітайцы часта скардзяцца на карупцыю чыноўнікаў і кіруючая кампартыя бачыць у гэтым пагрозу палітычнай стабільнасьці. Правілы былі ўведзеныя з мэтай перашкодзіць чыноўнікам схаваць свае даходы пад імёнамі жонак, былых жонак ці іншых сваякоў. Паводле новых правілаў, разьмешчаных на ўрадавым вэб сайце, чыноўнікі павінны таксама паведамляць пра зьмену свайго сямейнага становішча, а таксама пра сужэнцаў ці дзяцей, якія жывуць за мяжой, а таксама выпадкі, калі дзеці ажаніліся з замежнікамі, і нават з жыхарамі з Ганконгу ці Тайваню. За непадачу маёмасных прызнаньняў чыноўніку пагражае крытыка або звальненьне.
XS
SM
MD
LG