Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскі курорт на змаганьне з баршчэўнікам патраціў амаль мільён даляраў


Загадчыца аддзелу навакольнага асяродзьдзя гораду Марыянскія Лазьні ў Чэхіі Ленка Поцава паведаміла газэце Pravo, што на змаганьне з баршчэўнікам тут спадзяюцца атрымаць грошы Эўразьвязу. Інвазійная расьліна апаноўвае ваколіцы гэтага курортнага мястэчка вельмі хутка . Калі 6 гадоў таму ў пойме Косіга патоку арэал баршчэўніку займаў 52 гэктары, то сёньня 252. Насеньне расьліны пашыраецца не толькі зямлёй і ветрам, але і вадой. Улады выдаткавалі 17 мільёнаў чэскіх крон на змаганьне з нашэсьцем агрэсіўнага прышэльца. Хімічнымі і мэханічнымі сродкамі (мачэтамі ды касілкамі) тут спрабуюць перашкодзіць расьсемяненьню расьліны.

Трывогу б’юць і ў іншых рэгіёнах Чэхіі, напрыклад у Пльзэньскім краі. Па-чэску гэтая расьліна, што паходзіць з цэнтральнай Азіі, называецца bolševník (болшевнік), і нярэдка яе па аналёгіі параўноўваюць з бальшавікамі.

XS
SM
MD
LG