Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончылася поўнае зацьменьне Сонца


У нядзелю у паўдзённай частцы Ціхага акіяну і на мысе Паўднёвай Амэрыкі можна было назіраць поўнае зацьменьне Сонца. Паназіраць за гэтай прыроднай з’явай выправіліся сотні вучоных і проста цікаўных. Найбольш іх прынялі астравы францускай Палінэзіі, Калядны востраў, Аргентына. Поўная цемната пачала апускацца на пас тэрыторыі даўжынёй прыблізна 11 тысяч кілямэтраў у 20:15, а cкончылася за 8 мінут перад 23 гадзінай CEST (паводле сярэднеэўрапэйскага летняга часу).

Таіцяне, вялікія аматары футболу, гэтым разам аддалі перавагу не фіналу чэмпіянату сьвету, які па часе супаў з зацьменьнем , а выправіліся назіраць за прыродай. На астравы францускай Палінэзіі для гэтай мэты прыехалі багацейшыя турысты , у тым ліку рэжысэр Джэймс Камэрон.

Наступнага зацьменьня чакаюць 13 лістападу 2012 году. Гэта прыродная з’ява настае тады, калі Месяц, праходзячы паміж Зямлёй і Сонцам, апынецца ў пазыцыі, якая як бы злучыць усе тры целы простай лініяй.
XS
SM
MD
LG