Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія – чэмпіён сьвету ў футболе


Гол у дадатковым часе прынёс Гішпаніі перамогу над Галяндыяй 1:0. За пару мінут да заканчэньня дадатковага часу гол забіў Андрэс Іньеста, які быў прызнаны найлепшым гульцом фіналу. Гішпанія ўпершыню ў гісторыі стала чэмпіёнам сьвету. Для галяндцаў гэтая параза стала трэцяй у фіналах сусьветных чэмпіянатаў – зборная Галяндыі прайгравала таксама ў 1974-м і 1978-м.

Фінальная гульня была адметная колькасьцю папярэджаньняў – брытанскі судзьдзя Говард Уэб паказаў 13 жоўтых картак: 8 футбалістам Галяндыі і 5 гішпанцам.

Фінал стаў 64 гульнёй чэмпіянату сьвету ФІФА, які працягваўся месяц з удзелам 32 камандаў. Гэта быў першы чэмпіянат, праведзены ў Афрыцы. Уругвайскі нападнік Дыега Фарлян выйграў "Залаты мяч" як найлепшы футбаліст, а немец Томас Мюлер – "Залатую буцу" як найлепшы бамбардзір чэмпіянату.
XS
SM
MD
LG