Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы праходзіць акцыя няўрадавых арганізацыяў пад назовам «Іншая Расея»


У цэнтры Парыжу, перад будынкам мэрыі, усталяваны намёт праваабаронцаў, у якім прадстаўленыя дзесяткі расейскіх праваабарончых арганізацый, сярод які'х – «Мэмарыял», «Грамадзянскае спрыяньне», цэнтар імя Сахарава, «Саюз салдацкіх маці Пецярбургу», абаронцаў возера Байкал, антыфашыстаў.

Акцыя мае на мэце выказаць занепакоенасьць парушэньнямі правоў чалавека ў Расеі і дазволеная уладамі Парыжу.

2010 год абвешчаны ў Францыі афіцыйным годам Расеі. Праваабаронцы хочуць паказаць іншы бок расейскага жыцьця, паведаміў Радыё Свабода адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Аляксандар Чаркасаў.
XS
SM
MD
LG