Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дасьць Украіне 610 мільёнаў эўра


Эўразьвяз гатовы аказаць Украіне дапамогу памерам 610 мільёнаў эўра ў выпадку, калі Кіеў адновіць сваё супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам. Пра гэта заявіў старшыня рады Эўразьвязу Герман Ван Ромпэй пад час свайго візыту ў Кіеў у пятніцу.

Эўразьвяз ужо абяцаў Украіне макрафінансавую дапамогу летась, але замарозіў яе з-за невыкананьня Кіевам умоваў праграмы МВФ. У прыватнасьці, з-за палітычнага пату ва Ўкраіне паміж тагачаснымі прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам, прэм'ер міністаркай Юліяй Цімашэнкай і лідэрам парлямэнцкай большасьці Віктарам Януковічам Кіеў ня здолеў своечасова зацьвердзіць бюджэт на 2010 год.
XS
SM
MD
LG