Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FIFA не захацела ўганараваць забітых мусульман


Міжнародная футбольная фэдэрацыя адмовілася ўганараваць памяць забітых у Срэбраніцы хвілінай маўчаньня перад фінальнай гульнёй чэмпіянату сьвету па футболе, якая мае адбыцца ў ПАР заўтра паміж камандамі Галяндыі і Гішпаніі. Просьба да кіраўніцтва футбольнай Асацыяцыі паступіла ад басьнійскай філіі нямецкага згуртаваньня "Для людзей пад пагрозай".

У нядзелю басьнійскія мусульмане адзначаюць 15-я ўгодкі забойства 8-і тысяч мужчын і хлопчыкаў, якіх забілі сэрбскія ваяўнікі ў часе этнічнай чысткі ў басьнійскім горадзе Срэбраніца. ААН назвала гэтую падзею "найгоршай масакрай з часоў Другой сусьветнай вайны".
XS
SM
MD
LG