Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР гатова аднавіць ядзерныя перамовы


Паўночная Карэя гатова аднавіць перамовы з шасьцёркай найбольш уплывовых краінаў сьвету аб сваёй ядзернай праграме. Пхэньян абнародаваў гэтае паведамленьне пасьля таго, як Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю адносна зьнішчэньня ў сакавіку паўднёвакарэйскага ваеннага судна, якое затанула разам з усімі 46-ю чальцамі каманды.

Нягледзячы на тое, што вынікі міжнароднага расьсьледаваньня паказалі, што карвэт затануў ад удару паўночнакарэйскай тарпэды, Рада бясьпекі ня стала называць вінаватага ў трагедыі. Амбасадар КНДР пры ААН назваў гэта "вялікай дыпляматычнай перамогай для сваёй краіны".
XS
SM
MD
LG