Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 загінулых ад тэракту ў Пакістане


Колькасьць загінулых ад выбуху ў пакістанскім мястэчку Яка Гунд перасягнула 100 чалавек. Выратавальнікі працягваюць адкапваць целы з-пад завалаў. Напады двух тэрарыстаў-сьмяротнікаў здарыліся ў пятніцу.

Правінцыя Махманд, у якой знаходзіцца пацярпелае мястэчка, зьяўляецца часткай так-званага "племяннога пояса". Пакістанскія войскі нядаўна правялі ў ёй антытэрарыстычную апэрацыю, але многім ваяўнікам Талібан і Аль Каэды ўдалося адседзецца ў шматлікіх тамтэйшых пячорах.
XS
SM
MD
LG