Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міжнародная фінансавая карпарацыя” набыла акцыі “Беларускага народнага банку”


Міжнародная фінансавая карпарацыя (International Finance Corporation — IFC), якая ўваходзіць у групу сусьветнага банку, набыла 20% акцыяў «Беларускага народнага банку». Пра гэта Свабодзе паведамілі ў дырэкцыі «Банку Грузіі» — вядучага ўнівэрсальнага камэрцыйнага банку гэтай краіны.

Устаўны фонд «Беларускага народнага банку» складае 69,2 мільярда беларускіх рублёў. «Банк Грузіі» і IFC валодаюць адпаведна 79,99 % і 19,99 % акцыяў.

Як заявіў генэральны дырэктар «Банку Грузіі» Іраклі Гілаўры, «удзел IFC у якасьці акцыянэра і крэдытора, несумненна, падвысіць канкурэнтаздольнасьць „Беларускага народнага банку“ і акажа неацэнную падтрымку ў яго разьвіцьці»

«Беларускі народны банк» стаў першым у Беларусі банкам, які адначасна атрымаў інвэстыцыі ў акцыянэрны капітал, крэдыт, а таксама гарантыі зьнешніх гандлёвых апэрацыяў з боку International Finance Corporation.

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі народны банк заснаванае ў 1991 годзе. У 2008 у выніку зьмены акцыянэраў банку асноўным акцыянэрам стаў «Банк Грузіі».


XS
SM
MD
LG