Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 10-11 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...


...з дажджом, а ў нядзелю сонечна. Тэмпэратура: 17 — 28 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


10 ліпеня


Тэнісны матч Беларусь-Нідэрлянды ў рамках розыгрышу Кубка Дэвіса. Менск, праспэкт Пераможцаў, 63.

Баскетбольны матч Беларусь-Баўгарыя. Менск, Палац спорту, пачатак а 18.00.

10-11 ліпеня


"Міжнародны зьлёт паветраплавальнікаў 2010" у Лагойску.

11 ліпеня


Баскетбольны матч Беларусь-Украіна. Менск, Палац спорту, пачатак а 17.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


10 ліпеня


На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы Нямеччына змагаецца з Уругваем за бронзавы мэдаль.

11 ліпеня

На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы Гішпанія змагаецца зь Нідэрляндамі за залаты мэдаль.

У Срэбраніцы адзначаюць 15-я ўгодкі найгоршага масавага забойства цывільнага насельніцтва пасьля ІІ сусьветнай вайны.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


10 ліпеня

У 1830 нарадзіўся францускі мастак-імпрэсіяніст Каміль Пісаро (пам. 1903).

У 1871 нарадзіўся францускі пісьменьнік Марсэль Пруст (пам. 1922).

1888 нарадзіўся мастак-сюррэаліст грэцкага паходжаньня Джорджа дэ Кірыка (пам. 1978).

У 1994 Аляксандар Лукашэнка перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

11 ліпеня

У 1974 памёр швэдзкі пісьменьнік Пэр Лягерквіст (нар. 1891), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1951.

У 1995 сэрбскія вайскоўцы пад камандаваньнем Радкі Младзіча здабылі Срэбраніцу, мясцовасьць у Босьніі, дзе, паводле дадзеных Гааскага трыбуналу, яны забілі 8 тысяч цывільных басьнійцаў.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


11 ліпеня


Сусьветны дзень насельніцтва.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "ВЫБАРЫ-1994. Скрадзеная перамога".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Шчасьце карыснае для нашага цела, але менавіта смутак разьвівае сілу нашага розуму".


Марсэль Пруст
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG