Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігар Суцягін знаходзіцца ў Брытаніі


Расейскі навуковец Ігар Суцягін, які адбываў зьняволеньне за супрацоўніцтва з замежнымі выведкамі, і потым абменены на затрыманых у ЗША расейскіх шпіёнаў, выйшаў на сувязь з роднымі. Як паведаміла ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы» ягоны адвакат Ана Ставіцкая, Суцягін патэлефанаваў і паведаміў, што знаходзіцца ў гатэлі ў нейкім англійскім горадзе. "У яго на руках пашпарт грамадзяніна Расеі і замежны пашпарт, у якім пакуль няма англійскай візы" – паведаміла Ставіцкая.

Паводле дамовы паміж Масквой і Вашынгтонам, расейскі бок перадаў амэрыканцам чатырох памілаваных зьняволеных. Дзьмітрый Мядзьведзеў памілаваў Аляксандра Запароскага, Генадзя Васіленку, Сяргея Скрыпаля і Ігара Суцягіна, якія былі асуджаныя за шпіянаж на карысьць Захаду. У абмен ЗША перадалі 10 нядаўна затрыманых грамадзянаў, абвінавачаных у працы на расейскія спэцслужбы.
XS
SM
MD
LG