Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Туркмэністане будзе недзяржаўны друк


Прэзыдэнт Туркмэністану ў пятніцу абвясьціў пра намер дазволіць недзяржаўны друк. Дагэтуль у краіне ўсе мэдыі знаходзяцца пад дзяржаўным кантролем. “Прапановы аб заснаваньні прыватных газэт і часопісаў могуць быць падрыхтаваныя, і праца ў гэтым кірунку можа быць паскораная”, – заявіў Гурбангулы Бэрдымухамэдаў на пасяджэньні ўраду, якое трансьлявалася па тэлебачаньні.
XS
SM
MD
LG