Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як спрацуе “расейскі фактар” на будучых прэзыдэнцкіх выбарах?


Ці застанецца Масква саюзьнікам Лукашэнкі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах? У тым выпадку, калі Расея усё ж адмовіцца падтрымаць Лукашэнку – наколькі ў яе хопіць рэсурсаў, у тым ліку і інфармацыйных, кардынальна паўплываць на вынік выбараў? Як паўплывае расейскі фактар на паводзіны патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць сустрашыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” Аляксандар Старыкевіч. Вядзе перадачу Сяргей Навумчык.

У эфіры перадача прагучыць ў нядзелю, 11 ліпеня. А зараз прапануем вам яе фрагмэнты.

Старыкевіч: "Калі гэпатэтычна разглядаць магчымасьць падтрымкі Масквой не Лукашэнкі, а іншага кандыдата, дык падаецца, што інфармацыйны рэсурс у гэтай справе будзе не галоўным. Вырашаць пытаньне расейцы будуць, уносячы раскол у намэнклятуру, шукаючы "здраднікаў" у атачэньні Лукашэнкі. Бо інакш, якая б не была інфармацыйная кампанія, на вынікі выбараў пры сёньняшняй сыстэме гэта не паўплывае".

Севярынец:
"Тыя, хто ў апазыцыі спакушаюцца быць "прарасейскім" кандыдатам -- яны проста выкарыстоўваюцца Масквой і пасьля некаторыя ўсьведамляюць, некаторыя -- не ўсьведамляюць і працягваюць гуляць на гэтым полі. На мой погляд, гэта абсалютна беспэрспэктыўна. Беларускім апазыцыйным кандыдатам гэта рабіць бессэнсоўна і, апроч усяго, яшчэ і страшна невыгодна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG