Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікіта Міхалкоў прывёз у Карлавы Вары новы фільм


Сёньня ўвечары ў Карлавых Варах на 45-м традыцыйным міжнародным кінафэстывалі паказваюць фільм расейскага рэжысэра Нікіты Міхалкова “Стомленыя сонцам-2”. Фільм стаў працягам папярэдняй стужкі пра часы сталінскіх рэпрэсій у СССР і ўяўляе сабой трохгадзінную эпапэю зь вялікімі масавымі сцэнамі. Міхалкоў нават ажывіў для працягу сюжэту некаторых герояў, якія ў канцы папярэдняй стужкі загінулі.

Расейскі рэжысэр атрымаў у Карлавых Варах Крыштальны глёбус за надзвычайны ўнёсак у разьвіцьцё кінэматаграфіі. Такі ж прыз быў уручаны славацкаму рэжысэру Юраю Герцу, аўтару больш як 25 мастацкіх фільмаў. Сёньня ў Карлавых Варах паказваецца адна зь яго стужак, зьнятых у сямідзясятыя гады, – “Газавыя лямпы”.
XS
SM
MD
LG