Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія дэмсілы заклікаюць да адзінага кандыдата


Каардынацыйная рада Аб’яднаных дэмсілаў Гомельскай вобласьці прапанавала правесьці ў другой палове ліпеня ў Гомелі сустрэчу палітыкаў, якія выказалі намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах.

Адмысловы зварот рада распаўсюдзіла разам з кандыдатам на ўдзел ў прэзыдэнцкіх выбарах ад Беларускай партыі «Зелёныя» Юр’ем Глушаковым, перадае БелаПАН.

«Ад таго, наколькі моцнай і згуртаванай будзе беларуская апазыцыя, залежыць вельмі многае. І вось у той час, калі ўсё прыкметней становіцца „крызіс вярхоў“, ня меншы крызіс напаткаў „вярхі“ дэмакратычных сілаў», — адзначаецца ў звароце.

Паводле Глушакова і Каардынацыйнай рады АДС Гомельскай вобласьці, неабходна тэрмінова пераадолець сытуацыю раздробленасьці ў дэмакратычным лягеры. Аўтары звароту спадзяюцца, што лідэры апазыцыі змогуць выпрацаваць мэханізм вызначэньня адзінага кандыдата.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG