Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША здымуць астатнія абвінавачаньні з расейскіх агентаў


Міністэрства юстыцыі ЗША пацьвердзіла сёньня завяршэньне апэрацыі расейска-амэрыканскага абмену затрыманымі асобамі. У сувязі з завяршэньнем апэрацыі абмену пракуратура ЗША зьвярнулася ў суд з хадайніцтвам зьняць усе астанія абвінавачаньні супраць дзесяці расейскіх агентаў.

Паводле дамовы, Расея перадала ЗША абвінавачаных у здрадзе радзіме Аляксандра Запароскага, Генадзя Васіленку, Сяргея Скрыпаля і Ігара Суцягіна. Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ аб іх памілаваньні. Адначасова ЗША перадалі Расеі Ўладзіміра і Лідзію Гур'евых, Міхаіла Куцыка і Натальлю Пераверзеву, Андрэя Бязрукава і Алену Вавілаву, Міхаіла Васянкова і Вікі Пэлаес, Анну Чэпман і Міхаіла Сяменку.

Усе яны, паводле дамоўленасьцяў абароны і абвінавачаньня, прызналі сябе вінаватымі ў тым, што дзейнічалі ў ЗША ў якасьці незарэгістраваных агентаў расейскага ўраду. У абмен за гэта суд пакараў іх толькі на тэрмін, які яны ўжо адбылі ў папярэднім зьняволеньні, і абавязаў неадкладна пакінуць ЗША. Васьмярым зь дзесяцярых абвінавачаных было таксама выстаўлялася абвінавачаньне ў адмываньні грошай, якое пазьней было зьнятае.
XS
SM
MD
LG