Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла напад, не называючы нападніка


Рада Бясьпекі ААН асудзіла нападзеньне ў сакавіку на паўднёвакарэйскую падводную лодку "Чханан". У выніку яе патапленьня загінулі 46 маракоў. У рэзалюцыі, праект якой прапанавалі Злучаныя Штаты, у якасьці саступкі Кітаю не называецца Паўночная Карэя, якую падазраюць у датычнасьці да атакі. Паўночнакарэйскі пасол пры ААН назваў рэзалюцыю вялікай дыпляматычнай перамогай КНДР.

Як паведамляецца, рэзалюцыю ўхвалілі усе 15 сяброў Рады Бясьпекі. Папярэдні кампрамісны варыянт рэзалюцыі ўхвалі пяць сталых сяброў Рады, улучна з Кітаем, які звычайна заступаецца за паўночнакарэйскі рэжым. Неўпамінаньне КНДР было кампраміснай умовай Кітаю, каб рэзалюцыя толькі “асудзіла атаку” і “выказала ў сувязі з гэтым занепакоенасьць”.
XS
SM
MD
LG