Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты даведаліся пра памер "шпіёнскай пэнсіі"


Робэрт Баўм, адвакат Анны Чэпман, паведаміў журналістам, што, згодна з умовамі дагавору, яго падабароннай цяпер назаўсёды будзе забаронены ўезд у ЗША, калі толькі яна не атрымае на гэта спэцыяльнага дазволу ўраду. Чэпман (да замужжа Кушчанка) мае брытанскае і расейскае грамадзянства. Яшчэ адной з жанчын-агентак, 55–гадовай пэруанцы Віцы Пэлаес, Масква прапанавала кватэру і пажыцьцёвую пэнсію 2 тысячы даляраў, дзе б яна ні знаходзілася. Паводле амэрыканскага друку, муж Пэлаес, 66-гадовы ўругваец Хуан Лазара, прызнаў сваё расейскае паходжаньне: яго сапраўднае імя – Міхаіл Васянкоў.

Пакуль няясны лёс дзяцей так званых расейскіх шпіёнаў, якія нарадзіліся ў ЗША і гавораць толькі па-ангельску. Амэрыканскія мэдыі паведамляюць, што паводле ўмоваў абмену бацькі змогуць забраць іх у Расею або ў іншую краіну.
XS
SM
MD
LG