Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шпіёнскі абмен" завяршыўся


Самалёт з расейскімі агентамі, затрыманымі ў ЗША, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Прыкладна ў той самы час іншы самалёт даставіў на адну з вайсковых базаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі трох былых супрацоўнікаў ФСБ Расеі і навукоўца Ігара Суцягіна.

Паводле дамовы паміж Масквой і Вашынгтонам, расейскі бок перадаў амэрыканцам чатырох памілаваных зьняволеных. Дзьмітрый Мядзьведзеў памілаваў Аляксандра Запароскага, Генадзя Васіленку, Сяргея Скрыпаля і Ігара Суцягіна, якія былі асуджаныя за шпіянаж на карысьць Захаду. У абмен ЗША перадалі 10 нядаўна затрыманых грамадзянаў, абвінавачаных у працы на расейскія спэцслужбы.

Праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” асудзіла расейскія ўлады за высылку Суцягіна, пакрэсьліўшы, што ў яго не было выбару.

Вось што заявіла ў Лёндане прадстаўніца арганізацыі Нікала Дакварс:

“З таго, што мы дасюль ведаем, гаварыўшы зь яго маці і зь яго адвакатам, Ігар Суцягін, які заўсёды сьцьвярджаў, што ён не вінаваты ў дзяржаўнай здрадзе, пасьля перамоваў з расейскімі ўладамі меў адчуваньне, што ён ня мае выбару і падпісаў афіцыйныя дакумэнты з прызнаньнем віны ў абмен на сваю свабоду”.
XS
SM
MD
LG